Аляксей Шэйн прадставіў беларускае фэнтэзі
Аўтар кнігі беларускага фэнтэзі, пісьменнік і журналіст Аляксей Шэйн сустрэўся з гарадзенцамі ў Цэнтры гарадскога жыцця. Сустрэча мела назву “Чаму фэнтэзі пераможа?” і пісьменнік пакрокава распавёў, чым фэнтэзі адрозніваецца ад фантастыкі, а таксама правёў адмысловую інтэлектуальную гульню.
Распавядае Аляксей Шэйн:
– Жанр яшчэ несфармаваны. Няма канонаў беларускага фэнтэзі, бо гэты жанр толькі становіцца на ногі. Гэтых кніжак вобмаль, а кніжак па-беларуску тым больш, іх амаль што няма, іх некалькі штук. У гэтым і адметнаць, што, калі любы чалавек напіша зараз кнігу фэнтэзі па-беларуску, ён будзе тым, хто ў нейкім сэнсе фармуе жанр. Па-другое, адметнасць яшчэ ў тым, што зараз ёсць пэўныя алюзіі на беларускае жыццё, на гістарычную ці сучасную Беларусь.
Кніга Аляксея Шэйна “Сем Камянёў” была выдадзена накладам больш за дзве тысячы асобнікаў і ўжо стала бестселерам, а таксама патрапіла ў бібліятэкі беларускай сталіцы.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
