Аляксей Шота: “Басовішча” – гэта месца, дзе можна сустрэць сяброў
Для многіх наведванне фэста “Басовішча” стала ганаровай звычкай, якая адбываецца штогод у канцы ліпеня. Менавіта ў гэтым упэўнены гарадзенскі журналіст Аляксей Шота.
– “Басовішча” для мяне, як для многіх, – месца, дзе можна сустрэць сяброў і знаёмых, якія жывуць у іншых гарадах і іншых краінах. А ў іншых выпадках на працягу года – няма дзе пабачыцца. А тут усе адным месцы збіраюцца. Цяпер мне здаецца музыка там не самае галоўнае. Бо шмат якія каманды можна і ў Беларусі пачуць. Вельмі моцных польскіх хедлайнераў ужо год, як там няма – вышэйшага, першага эшэлону.
Паводле Аляксея, штогод арганізацыя мерапрыемства змяняецца ў лепшы бок. Самым запамінальным для яго стаў фэст, які цягнуўся тры дні, на які прыехалі зоркі як беларускай, так і польскай сцэны.
Беларускае Радыё Рацыя