Аматары даўніны збяруцца ў гарадзенскім Музеі побыту



У гарадзенскім Музеі побыту, што знаходзіцца недалёка ад старажытнай Каложы, распачалася серыя сустрэчаў для аматараў даўніны пад назвай “Чацьвяргі ў Януша”.

muzej byta

Кожны са збіральнікаў, што цікавіцца паштовымі маркамі і манетамі, паштоўкамі і шклянымі бутэлькамі, кружэлкамі і піўнымі этыкеткамі можа прыйсці на вечаровае спатканне з гарадзенскім збіральнікам Янушам Парулісам. Калекцыянер ўжо некалькі дзясяткаў год папаўняе зборы свайго музея і цяпер прыме ўсіх ахвотных збіральнікаў. Першае спаканне было арганізавана праз сацыяльныя сеткі і на яго ў асноўным прыйшлі гарадзенскія журналісты.

mb7

Пра ідэю такіх сустрэчаў распавядае Януш Паруліс:

– Ідэя нарадзілася сама сабой у размове з Феліксам Варашыльскім, калі мы разглядалі ў музеі розныя прадметы. Ён спытаў, чаму я не раблю “тусоўкі”? І прапанаваў зрабіць кожны чацвер ці любы іншы дзень, каб сюды маглі прыйсці людзі. Гэта будуць клубы па інтарэсах.

Для любога наведніка такіх сустрэчаў  будзе арганізавана бесплатная экскурсіія па музеі, а сам збіральнік распавядзе пра тое, якія змены чакаюць музей за летні перыяд.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня