“Амброзій Медыяланскі, пачуй нас, пачуй! Ад кары смяротнай малітвай ратуй!”



Арганістка касцёла Дзевы Марыі з Вішнева, Марыя Трапашка, напісала гімн, прысвечаны Святому Амброзію. У гімне ёсць словы: “Амброзій Медыяланскі, пачуй нас, пачуй! Ад кары смяротнай малітвай ратуй!”.  

Марыя Трапашка

Святы Амброзія ў першым стагоддзі нашай эры выступіў супраць смяротнага пакарання і прапанаваў імператару Феадосію Вялікаму адмяніць кару смерцю.

Касцёл Дзевы Марыі ў Вішневе, фота мастака Алеся Пушкіна 

Да таго, як стаць біскупам Мілана, Святы Амброзій быў адвакатам, таму свае прапановы па адмене смяротнага пакарання абгрунтоўваў не толькі з пункту гледжання маралі, але і права.

Марыя Трапашка гаворыць: “Дзякуючы рупнасці пробашча кс. Юзафа, у касцёле з’явілася фігура св. Амброзія. Захацелася даведацца, хто ж Ён такі? Тое, што даведалася ўразіла моцна. Думка аб Ім не пакідала. А тут і мастак Алесь Пушкін, які распісвае алтар у касцёле, з прапановай выступіў: “Зрабіце песню!” Нават шукала ў інтэрнэце песні і вершы пра яго. Не знайшла. І так, не валодаючы асаблівым творчым дарам, прынялася за справу сама. Далёка не ўсё з яго біяграфіі адлюстравалася ў тэксце. Але… ёсць што ёсць”.

А гэта словы гімну ў гонар Святога Амброзія:

 Рашаў увесь Мілан, хто б біскупам мог стаці… Дастойны хто? Народ, рашай і ўзваж! Ды мовіў да людзей Бог вуснамі дзіцяці: “Амброзій – Біскуп наш! Амброзій – Біскуп наш!” Прыпеў: Амброзій Медыяланскі, пачуй нас, пачуй! Ад кары смяротнай малітвай ратуй! Амброзій Медыяланскі, маліся за нас! Будзь з намі і ў горы і ў радасці час! Прыпеў. 2. Святлом Тваёй душы – дабро і справядлівасць, Высокі дар – Найвышшага хваліць. Каб свет пазнаў Хрыста, Яго Любоў і Літасць, Прызваны Богам быў Ты верна паслужыць.  Прыпеў. 3. Спагадны быў да ўсіх: Ты плакаў з тым, хто плача, Хто радасць меў – Ты радаваўся з ім. У Небе на вякі Ты Святасцю пазначан, Што Бога і людзей усёй душой любіў. Прыпеў.

Скульптура Святога Амброзія знаходзіцца ў касцёле Дзевы Марыі ў Вішнева.  

Беларускае Радыё Рацыя