„Амерыканка” ў кнігарніі „ЛогвінаЎ”



Апошнім часам беларусы не спадзяюцца на замежных спонсараў і нават выданне амерыканскіх перакладаў фінансуюць талакой.

Пра тое, як гэта адбываецца, распавяла на вечарыне Марыя Мартысевіч:

– Публіку сабрало тое, што мы збіраем грошы ў інтэрнэце для нашых амерыканскіх перакладаў. Ёсць такая ідэя, што каб сабраць грошы ў інтэрнэце, то трэба рабіць як мага больш мерапрыемстваў offline. Наталка Харытанюк прапанавала такую файную ідэю, зрабіць курсы ангельскай мовы, кшталту „Мовы Нанова” толькі па амерыканскай літаратуры. Наталка, апроч таго, што пісьменніца і перакладчыца, яна яшчэ і выкладчыца ангельскай мовы.

Нават залева ў сталіцы Беларусі не зашкодзіла аматарам амерыканскай літаратуры сабрацца ў кнігарні “ЛогвінаЎ”. Арганізатары выдання чатырох амерыканскіх перакладных кніг не губляюць надзею талакой сабраць грошы на іх выданне да восені.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя