Амерыканскі ПЭН падтрымаў Уладзіміра Арлова
Пісьменніцкая арганізацыя PEN America лічыць, што штраф для беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова за чытанне свайго эсэ «Незалежнасць — гэта…» падчас акцыі пратэсту ў Менску з’яўляецца парушэннем правоў на свабоду сходаў і свабоду слова, паведамляе svaboda.org.
«Беларускія ўлады зрабілі ўжо практычна немагчымым удзел людзей у мірных публічных акцыях пратэсту, — заявіла Паліна Кавалёва, кіраўніца еўразійскага сектару PEN America. — Цяпер яны караюць людзей за тое, што тыя публічна чытаюць свае творы. Гэтая спроба заглушыць голас вядомага пісьменніка — асабліва жорсткае парушэнне гэтых правоў. PEN America далучаецца да закліку Беларускага ПЭН-цэнтру неадкладна зняць усе абвінавачанні з Уладзіміра Арлова».
Уладзіміра Арлова за ўдзел у мітынгу 8 студзеня ў абарону незалежнасці суд пакараў штрафам 20 базавых велічыняў .
Фота novychas.by