Амерыканцы набылі для Беларусі два рарытэтныя фотаальбомы Луізы Бойд
Амерыканскія дыпламаты набылі для Беларусі два рарытэтныя фотаальбомы вядомай амерыканскай вандроўніцы і даследчыцы Луізы Арнер Бойд.
Фотаальбомы “Польская правінцыя” пабачылі свет у Нью-Ёрку ў 1937 годзе па выніках амерыканскай экспедыцыі па Заходняй Беларусі ды Украіне.
Амаль 700 здымкаў зрабіла вандроўніца на Палессі, дзякуючы якім Захад і Злучаныя Штаты Амерыкі ўпершыню дакрануліся да краіны багнаў, кажа гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін:
– Пазіцыянавала Палессе, паказала ўсяму свету, што такое Палессе. У сярэдзіне 30-ых гадоў быў выбух інтарэсу да Палесся як да турыстычнага аб’екту. Была Луіза Бойд, якая наведала Палессе. У Манькавічах жыў адстаўны англійскі генерал – гэта цікавая гісторыя, але асобная тэма. І невыпадкова ў Пінску пачалі праводзіць Палескія кірмашы. Гэта быў комплекс для папулярызацыі Палесся.
Амбасада ЗША ў Беларусі перадасць фотаальбомы ў Пінск інфармацыйна-асветніцкай установе “Інстытуцыйнае развіццё”, каб арганізацыя зрабіла арыгінальныя копіі і распаўсюдзіла выданне па бібліятэках рэгіёну.
Беларускае Радыё Рацыя