Анастасія Меншыкава: Мы адчуваем еднасць



“Завджи Вiльна”. Такую назву носіць серыя канцэртаў, што ладзяцца ў Варшаве з пачатку вайны ва Украіне. Імпрэзы носяць дабрачынны характар: сродкі, сабраныя ад квіткоў, перадаюцца ў дабрачынныя арганізацыі на патрэбы вайскоўцаў.

Гэтым разам канцэрт адбыўся на беларускай пляцоўцы ScenaChmielna. Пры гэтым у лайн-апе былі выключна ўкраінскія музыкі: гурты I33I, Karlen&Co, RVAŃ, музыкі Romario Punch і Андрэй Жучкоўскі, а таксама дуэт барабаншчыкаў.

Пра думкі і атмасферу цягам імпрэзы суарганізатарка мерапрыемства, а па сумяшчальніцтве – і вакалістка гурта I33I Анастасія Меншыкава распавяла нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай:

— Мы вельмі рыхтаваліся да гэтага фэсту. Для нас гэта ўжо не ўпершыню. Мы адчуваем еднасць. Мы тут ужо некалькі добрых гадзін, няма хвалявання на тэму таго, а як зайграць, ці ўсё будзе добра, ці прыйдуць людзі — мы знаем, што прыйдуць, мы гатовыя, у нас абсалютна кожная людзіна адказная за сваю зону і гэта неймаверная камандная праца.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

На завяршэнне размовы Анастасія падзякавала ўсім, хто падтрымаў імпрэзу. “Вельмі важна цяпер трымацца разам”, – зазначыла музыка.

Беларускае Радыё Рацыя