Анастасія Шпакоўская: Мы вымушаныя адмаўляць вучням
Мы будзем шукаць любыя спосабы, каб Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне працягвала сваё існаванне. Паколькі ў нас ёсць добрая мэта – гэта нашы дзеці, гэта наша будучыня. Па выніках першых двух чвэрцяў у бягучым навучальным годзе ў ёй навучаецца 70 дзяцей, якія фізічна знаходзяцца ў розных краінах свету.
Распавядае кіраўніца ўстановы Анастасія Шпакоўская:
– На сённяшні момант у нас каля 70 вучняў. Гэта звязана з тым, што ў Беларусі закрыліся прыватныя школы і мы шмат новых дзяцей узялі менавіта з Беларусі. Канешне, да нашых пастаянных праблемаў з фінансаваннем у нас не арымліваецца адкрыць новыя класы. Што патрэбна зрабіць зараз, але мы не маем фінансавай мажлівасці, таму што з цяжкасцямі, са складанасцямі выжываем у тых абставінах, у якіх знаходзімся.
Анастасія Шпакоўская дадала, што для школы па-ранейшаму актуальная тэмы з пошукам дадатковага фінансавання. Таму, калі знойдуцца спонсары, то можна звяртацца адразу да яе як да кіраўніцы ўстановы праз прыватную старонку ў сацыяльных сетках.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя