Анастасія Зелянкова: Для мяне важна пачуць гісторыі людзей



Журналістка і пісьменніца Анастасія Зелянкова ў Полацку ў межах курсаў “Жывая мова” прадставіла сваю новую кнігу „Дзённікі супрацоўніка НКУС”.

На сустрэчы ўдзельнікі курсаў дзяліліся з аўтаркай кнігі сваімі сямейнымі гісторыямі, звязанымі з сталінскімі рэпрэсіямі. Для мяне гэта вельмі важна – пачуць такія гісторыі, – кажа Анастасія Зелянкова.

– Усё ж такі гэта вельмі важныя сустрэчы. І хацелася менавіта не толькі расказаць, але і пачуць ад людзей іх апавяданні. Я думаю, што сустрэча атрымалася не на столькі сумна, не на столькі цяжка. Цікава было падзяліцца нейкім сваім досведам, пачуць ад іншых нешта.

Анастасія Зелянкова падчас сустрэчы  расказала, як стваралася кніга і пазнаёміла з людзьмі, якія да яе спрычыніліся, а таксама падзелілася вопытам працы ў архівах КДБ.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя