Анатоль Гладышчук прэзентаваў трэцюю частку манаграфіі “Замак Берасцейскі”
У Берасцейскай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага адбылася прэзентацыя апошняй часткі навукова-папулярнай кнігі “Замак Берасцейскі”. Ейны аўтар – вучоны, пісьменнік, гісторык, краязнавец, аўтар навуковых манаграфій і прафесар Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анатоль Гладышчук.
– Трэцяя частка – “Рэспубліка”. Гэта трагічныя часы нашага горада, калі ён быў знішчаны. Для шырокага кола чытачоў – і для навукоўца, і дзіцё зможа там нешта для сябе знайсці і прачытаць. Не проста праца аднаго дня, аднаго тыдня, гэта праца васьмі гадоў.
“…Res Publica” адлюстроўвае адзін з самых трагічных перыядаў у гісторыі горада Берасця і замка, які быў знішчаны ў 17 стагоддзі – спустошаны войскамі маскоўскага ваяводы Хаванскага. Першая і другая частка манаграфіі з адпаведнымі назвамі “…Русь” і “…Літва” былі прэзентаваны раней, пачынаючы з 2017 году.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.
Фота bk-brest.by