Анатоль і Васіль Дэбішы напісалі некалькі дзіцячых кніг



„Пушчанскія дзівы” і „Белабог” – такія кнігі былі прэзентаваныя ў дзіцячым аддзеле берасцейскай гарадской бібліятэкі імя Пушкіна. Аўтары – браты Анатоль і Васіль Дэбішы.

„Выданні арыентаваныя перш за ўсё на дзяцей,” – адзначыў пісьменнік Анатоль Дэбіш:

– Мы сумесна з братам падрыхтавалі шэраг дзіцячых кніг. Цікавасць у тым, што яны менавіта адлюстроўваюць міфалогію нашых продкаў. Першыя дзве кнігі “Пушчанскія дзівы”, “Белабог”. “Пушчанскія дзівы” – гэта аповед, можа не казачны, хутчэй міфалагічны аповед. А вось “Белабог” – гэта казка. Мы падрыхтавалі да друку яшчэ шэраг кніг, у тым ліку міфалагічныя вершы і міфалагічныя казкі.

На сустрэчы можна было набыць выданні і атрымаць аўтограф ад аўтара. Некалькі экзэмпляраў засталося ў бібліятэцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце