Анатоль Міхнавец: Трэба ўшанаваць месца, дзе нарадзіўся Каліноўскі
Тэма Каліноўскага з мінулагоднім перапахаваннем у Вільні не адыходзіць на другі план, кажа кіраўнік ініцыятывы „Беларуская нацыянальная памяць” Анатоль Міхнавец.
Вядома, дзе Кастусь Каліноўскі быў пакараны смерцю судом расейскіх акупантаў, цяпер вядомае і месца, дзе спачывае ягонае цела, але гэта яшчэ не ўсё. У роднай вёсцы Каліноўскага, Мастаўлянах, вядомае дакладнае месца родавай сядзібы. Кажа Анатоль Міхнавец:
– Зараз нам трэба ўшанаваць належным чынам ушанаваць месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Ёсць помнік, але ёсць канкрэтнае месца, дзе ён жыў, дзе ён хадзіў, дзе жыла іх сям’я. Папярэдне размаўлялі з гаспадарамі, там проста вялікая сям’я, трэба ўзгадняць з усімі. на тым месцы, дзе стаяла хата, трэба зрабіць інфармацыйны стэнд ці штосьці іншае. Будзем з імі размаўляць, бо яны паміж сабой павінны дамовіцца, каб усе былі згодныя.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Прадстаўнікі „Беларускай нацыянальнай памяці” штогод ушаноўваюць месцы звязаныя з жыццём і дзейнасцю славутых беларусаў. Яны наведваюць як даўно вядомыя помнікі, дамы і магілы, так і знаходзяць новыя месцы, пра якія мала або ўвогуле няма ніякіх звестак.
Кутны камень дома ў Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя