Анатоль Вярцінскі: Паэт у Беларусі павінен змагацца



Выдатны беларускі паэт Анатоль Вярцінскі сёння, 18 лістапада, адзначае свой юбілей – 85-годдзе. На сваім жыццёвым шляху Анатоль Ільіч шмат пабачыў, магчыма, адносна нечага змяніў свой погляд, але толькі не на ролю паэта ў Беларусі. Для Радыё Рацыя ён патлумачыў, якім мусіць быць беларускі паэт.

– Што такое для Беларусі паэт? Канешне, ён не толькі паэт. Ён павінен змагацца, павінен быць патрыётам, уздымаць свой голас і за мову, і за культуру, за гістарычную спадчыну. Перадусім – за нашу Беларусь змагацца. Паэт мусіць быць вось такім.

viarcinski

Анатоль Ільіч, па сямейных абставінах, адмовіўся ад святочных мерапрыемстваў, літаратурных вечарын і інтэрв’ю. Але для нашага радыё ён знайшоў час, каб прыняць віншаванні. Ад імя Беларускага Радыё Рацыя яшчэ раз зычым найстарэйшаму майстру паэтычнага цэху Беларусі моцнага здароўя, новых вершаў і нязломнай веры ў светлую будучыню Радзімы.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.by