Андрэй Лютых прэзентаваў “Бітву пад Вострай брамай”



На чарговым пасяджэнні Цэха жывой гісторыі ў адным з менскіх пабаў прэзентавалі гістарычны раман Андрэя Лютых “Бітва пад Вострай брамай”, прысвечаны паўстанню 1794 года.

Гаворыць вядучы імпрэзы Мікалай Плавінскі.

Гэта прэзентацыя новага гістарычнага рамана Андрэя Лютых. Ён у нас зараз фактычна з’яўляецца галоўным знаўцам паўстання ў Беларусі. Некалькі слоў пра раман. Вельмі прыемна ён адрозніваецца ад сучаснай беларускай літаратуры, і неістотна, на якой мове яна напісана: па-беларуску, ці па-расейску, ці яшчэ неяк. Ды вось гэтую кнігу сапраўды можна чытаць, гэта ва ўмовах сучаснай беларускай літаратуры ўжо добрая, на мой погляд, адзнака для яе.

Тэма паўстання 1794 года і падзелы Рэчы Паспалітай на сённяшні дзень застаюцца амаль не даследаванымі беларускімі гісторыкамі.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара