Андрэй Чарнякевіч прэзентуе сваю новую кнігу



Знакаміты гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч прадставіць 5 верасня сваю новую кнігу ў этнакраме «Цудоўня». Кніга рыхтавалася да выдання некалькі гадоў і мае назву «Чужы сярод чужых».

Пра будучую прэзентацыю кнігі распавядае гаспадар «Цудоўні» Андрэй Несцяровіч:

Гэтая падзея, як і большасць падобных мерапрыемстваў, выходзіць новая цікавая кніжка. Прычым на даволі цікавую і вельмі спрэчную тэматыку, бо Павел Аляксюк — гэта асоба, якая пазітыўных адзнак, хіба, амаль не мела, то бок ён заўсёды меў вельмі негатыўную адзнаку як асоба. Для Чарнякевіча ўласціва падымаць тэму, якая як камень у ваду: кінуў і пайшлі кругі. Думаю, што прэзентацыя выйдзе цікавая, бо расказчык ён вельмі цікавы.

Прэзентацыя кнігі Адрэя Чарнякевіча пачнецца 5 верасня а 19-й гадзіне і пад час сустрэчы кнігу будзе можна прыдбаць па адмысловым кошце, ніжэйшым чым ў кнігарнях Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня