Андрэй Гарбацкі: Выданне прысвечана праблематыцы малой радзімы
Сустрэча з творчым калектывам аўтараў і прэзентацыя кнігі „Гарады і раёны Берасцейшчыны. Іванаўскі раён” прайшла ў Берасці. Мерапрыемства ладзілася ў абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага.
Аўтар і кіраўнік праекту, гісторык Андрэй Гарбацкі распавёў падрабязней пра важнасць такога выдання:
– Гэта першые падобнае выданне ў нас у краіне, якое прысвечана гісторыі раёна, або праблематыцы малой радзімы. Больш падобных выданняў у нас у Беларусі няма. Ёсць выданні інстытута гісторыі “Гісторыя Пінска” і “Гісторыя Турава”. Але гэта гісторыі гарадоў. Наша выданне з’яўляецца значным у праблематыцы малой радзімы.
Навукова-папулярная манаграфія „Гарады і раёны Берасцейшчыны. Іванаўскі раён” упершыню пабачыла свет у 2009 году. Тады яна была выдадзена накладам у 1000 экзэмпляраў.
Беларускае Радыё Рацыя