Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію Ежы Гедройця
Паэт, перакладчык, бард Андрэй Хадановіч атрымаў сёння прэмію імя Ежы Гедройця, якую ўжо дваццаць гадоў уручае польская газета «Rzeczpospolita».
Яна прысуджаецца, сярод іншага, за «паглыбленне дыялогу паміж народамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».
Агнешка Рамашэўская, дырэктарка тэлевізіі „Белсат”, лаўрэатка прэміі Ежы Гедройця ад «Rzeczpospolitej» у 2010 годзе, адзначыла, прадстаўляючы лаўрэата, што Андрэй Хадановіч пераклаў творы Чэслава Мілаша, Зьбігнева Гэрбэрта, Адама Міцкевіча і Канстантага Ільдэфанса Галчыньскага, а «пераклад стварае масты паміж культурамі».«Андрэй таксама аўтар надзвычай важнага сёлета твору — перакладу каталонска-польскай песні „Муры“. Падчас пратэстаў у Беларусі мы амаль усюды чулі гэтую сімвалічную песню: „Разбуры турмы муры, прагнеш свабоды — то бяры“. Яна ўвайшла ў беларускую культуру», — адзначыла Агнешка Рамашэўская.