Андрэй Хадановіч падвёў вынікі 2021 года для беларускіх літаратараў



Нягледзячы на сумныя падзеі і ад’езд дзесяткаў літаратараў з Беларусі, гэты год апынуўся плённым у плане творчасці нават па-за межамі Радзімы. А сама літаратура сёлета адлюстроўвае тое, што адбываецца ў грамадстве, – распавёў творца Андрэй Хадановіч:

„Сказаць, што гэты год радасны – я схлусіў бы. І сказаць, што ён самы плённы як для мяне, так і для маіх калегаў-літаратараў – таксама ў гэтым было б перабольшванне. Мы як бы трымалі ўдар з аднаго боку, і самазахоўваліся як культура”

Андрэй Хадановіч дадаў, што пакуль што цяжка казаць пра будучыню беларускай літаратуры. Пісменнікі, якія выказвалі ў сваіх творах іншую непраўладную пазіцыю, вымушаныя былі эміграваць і працягваць пісаць за сотні і тысячы кіламетраў ад дому.

Беларускае Радыё Рацыя