Андрэй Хадановіч прыме ўдзел у ночы (не)расстраляных паэтаў у Беластоку
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч не толькі прыняў удзел у сёлетнім фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova, але і праехаўся па Падляшшы, дзе выступіў са сваімі вершамі перад беларускамоўнымі дзецьмі.
Сёння паэт прыме ўдзел у ночы (не)расстраляных паэтаў, які адбудзецца ў беларускім хабе „Новая зямля”.
– Маразм скончыцца, войны скончацца перамогай святла, а вось нам потым было б крыўдна кусаць локці за выкраслены час. У гэты час трэба вяртацца з новымі напісанымі кнігамі, зробленымі перакладамі, тэатральнымі пастаноўкамі, з той культурай, якую нават маразматычныя як бы ворагі рэжымныя ўжо распазнаюць як зброю, і таму дадаткова хочуць знішчыць.
Вершы рэпрэсаваных паэтаў таксама прачытаюць вядомыя беларускія літаратары — Уладзімір Някляеў, Таццяна Нядбай, Алесь Аркуш.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя