Андрэй Хадановіч: Цэслеру не перашкаджае яго аддаленасць ад радзімы
Беларускія дзеячы культуры працягваюць з’язджаць з радзімы. Сёння ў Польшчы, Украіне, Літве знаходзяцца дзясяткі беларускіх пісьменнікаў, музыкаў, мастакоў, актораў. Ці губляюць яны такім чынам сувязь з беларускім грамадствам? Кажа паэт Андрэй Хадановіч:
– Цэслеру ваяваць з рэжымам сродкамі дызайну не першкаджае яго аддаленасць. Маргарыце Ляўчук спяваць, або «Вольнаму хору» не першкаджае геаграфія. Вольным купалаўцам не першкаджае іх выгнанасць са сцэны. Іхнія ютубы збіраць у столькі разоў больш праглядаў, чым магла б змясціць любая сцэна тэатра.
Сам паэт Андрэй Хадановіч, які раней атаясамляўся хутчэй з бурлескам і буфанадай, апынуўся са жніўня мінулага году на барыкадах. Другі год Андрэй Хадановіч актыўна ўдзельнічае у маршах пратэсту і мітынгах салідарнасці, у тым ліку і ў замежжы – Польшчы і Літве, дзе чытае свае вершы і спявае песні.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара