Андрэй Лянкевіч: Спадзяюся хутка пабачыць новую Беларусь



Пасля доўгіх ваганняў арганізатараў у сувязі з сітуацыяй у Беларусі фестываль „Месяц фатаграфіі ў Менску” распачаў сваю працу.

Развагамі аб канцэпцыі мерапрыемства падзяліўся дырэктар фестывалю, фатограф Андрэй Лянкевіч:

– Самі фатаграфічныя канцэпцыі на жаль абмяркоўваюцца менш, чым самі падзеі. Чаму мы і зрабілі фестываль, каб  ён хаця б на вечар, пасля ўжо і кожны вечар, аб’яднаць аднадумцаў, вырваць фатографаў, журналістаў з гэтай штодзённай, цяжкай працы. З чытання навін, з сустрэчаў сяброў з Акрэсціна, напісання скаргаў, атрымання канфіскаванай маёмасці. Канешне ж COVID-19 таксама прадыктаваў свае ўмовы і ў Менску мы зрабілі 90% на вуліцы.

Фестываль „Месяц фатаграфіі ў Менску” працягнецца да 27 лістапада. Уваход на экспазіцыю ў культурным цэнтры „Корпус” вольны.

Беларускае Радыё Рацыя