Андрэй Мельнікаў выступіць у Гародні



25 лютага ў Гародню завітае легендарны бард Андрэй Мельнікаў з праграмай „Каханне й Айчына”. Слухачы змогуць паслухаць яго вядомыя песні з розных альбомаў за апошнія ХХ год на тэму нацыянальнага адраджэння і жыцця ў постсавецкіх рэаліях. 

Сустрэча з бардам адбудзецца ў гарадзенскай “Цудоўні” а 18-й гадзіне.

Пра будучую імпрэзу распавядае супрацоўнік “Цудоўні” Антон Шаранкевіч:

– Для мяне Андрэй Мельнікаў гэта ўсё ж такі беларускі бард-выканаўца, з якім мала хто вядомы, і такіх людзей трэба “раскручваць” сярод моладзі, не толькі сярод пакалення 90-х, хто яго больш-менш ведае. З яго творчасцю я пазнаёміўся не так даўно, пару гадоў таму, і яна мне, не скажу, што цалкам, але некаторыя песні спадабаліся. Нават неяк з сябраму пару песень яго гралі на гітары.

Андрэй Мельнікаў цягам апошніх ХХ год неаднаразова выступаў у Гародні як спявак на Днях беларускай вайсковай славы, прыязджаў на Свіслацкі фэст памяцці паўстання Каліноўскага, на розныя аўтарскія выступы. Яго песні сталі класікай беларускай бардаўскай песні.

Беларускае Радыё Рацыя