Андрэй Несцяровіч: 2019 – вельмі неадназначны год



Культурніцкія асяродкі Гародні падводзяць вынікі 2019 года.

На думку Андрэя Несцяровіча, кіраўніка і заснавальніка «Цудоўні», 2019 год быў вельмі нестандартным годам:

– Вельмі неадназначны, вельмі няроўны, быў насычаны нейкімі знакавымі і культавымі рэчамі. У тым ліку і тое самае свята БНР-101 – адно з найбуйнейшых мерапрыемстваў у Гародні за апошнія гады. Сёлета да нас і Кірчук разы чатыры прыязджаў, канцэрт Ваданосавай, Барышнікава.

На думку Андрэя Несцяровіча ў 2019 годзе ў «Цудоўні» адбылося шмат зменаў:

– Цудоўня расце, развіваецца, і сёлета гэта адчуваецца, як ніколі. Для нас было цікава ў гэтым годзе сустракацца з людзьмі, якіх мы ніколі не бачылі, але якія, прыязджаючы аднекуль з Еўропы, даведваліся пра нас ад сваіх знаёмых. Гэта таксама было прыемна, гэта значыць, што нас хочуць бачыць, нас любяць. У нас змяніўся склад, далучыўся ў каманду яшчэ адзін чалавек.

Андрэй Несцяровіч пакуль не выкладвае сваіх планаў на 2020 год, але спадзяецца, што колькасць культурніцкіх мерапрыемстваў, арганізаваных «Цудоўней», будзе павялічвацца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: budzma.by