Андрэй Пагарынюк: 25 сакавіка варта наведаць магілы дзеячоў БНР



Ва ўмовах пагрозы рэпрэсій правядзенне Дня Волі на могілках можа стаць паўнавартасным момантам святкавання 25-га сакавіка.

Наведаць месцы пахавання дзеячоў БНР у Беларусі заклікаў беларускі некрапаліст, даследчык могілак Андрэй Пагарынюк:

– Раман Скірмунт, вёска Парэчча пад Пінскам, быў у свой час прэм’ер-міністрам БНР. Магіла Кіпрыяна Кандратовіча, які быў міністрам вайсковых справаў БНР. Пахаваны на лідскіх праваслаўных могілках (пазней перапахаваны ў Воранаве каля царквы – РР). Адам Трыпус, які дзейнічаў па загадзе ўраду БНР Вацлава Ластоўскага, пахаваны на Трышынскіх могілках у Берасці. Вацлаў Іваноўскі, які пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску, быў міністрам асветы БНР.

Акрамя гэтага, даследчык могілак Андрэй Пагарынюк нагадаў імёны расстраляных і невядома дзе пахаваных дзеячоў БНР: Палуты Бадуновай, Аляксандра Бурбіса, Сымона Рак-Міхайлоўскага і Вінцэнта Гадлеўскага.

Беларускае Радыё Рацыя