Андрэй Радкоў – лаўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага за 2016 год



Беларуская гістарычная спадчына расцярушаная па ўсім свеце. За высілкі па вяртанні асобных артэфактаў на радзіму Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага прысудзіла сваю грамадскую штогадовую прэмію гісторыку Андрэю Радкову.

Гаворыць лаўрэат прэміі:

– Сабраліся, каб адзначыць мае сціплыя поспехі ў галіне вяртання гісторыка-культурнай спадчыны на радзіму. Я атрымаў узнагароду імя Вацлава Ластоўскага. Пачыналася ўсё, канешне, з кніжнай спадчыны – з сямі кніжак магілёўскай брацкай друкарні, якія былі вернутыя ў музей гісторыі Магілёва. А таксама Статут 1588 года на старабеларускай мове, якіх у свеце захавалася каля трох дзясяткаў.

beef870f7

Артэфакты Андрэй Радкоў з аднадумцамі шукае на інтэрнэт-аўкцыёнах, грошы на іх выкуп збірае праз сацыяльныя сеткі. Выкупленае бескарысна для сябе перадае ў музейныя ўстановы, бібліятэкі. Ад дзяржавы падтрымкі не шукае. Зарабляе сабе на жыццё працай будаўніком у Польшчы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.