Андрэй Смаляк: Лічым, што павінна быць адкрыта крымінальная справа



У Менску невядомыя вандалы пашкодзілі дзясяткі рэпрадукцый на двух выставах пад адкрытым небам. На выставе „Спадчына Беларусі” былі расфарбаваны 7 карцін. І больш 30 рэпрадукцый з выставы „Ажыўшыя карціны” ў парку Горкага парэзаны. Усяго на гэтай выставе, якая адкрылася ў траўні 2014 года, было 110 карцін. Экспазіцыю складаюць рэпрадукцыі партрэтаў вядомых у Беларусі дзеячоў культуры, мастацва, спорту і варыяцыі на тэму гэтых партрэтаў.

Аўтары выставы мастак Андрэй Смаляк і яго жонка, прадзюсер праекту, Вольга Смаляк абураны адбыўшымся вандалізмам.

– Мы вельмі засмучаныя, бо мы радаваліся і давалі інтэрв’ю, калі гэты праект вісеў на парку Чалюскінцаў, вісеў цэлы год, і ніхто яго не чапаў, мы захапляліся жыхарамі Менска. І зараз, калі знайшоўся нейкі вырадак, то нам вельмі крыўдна.

Арганізатарам выставы, па словах мастака Андрэя Смаляка, нанесены і вялікія матэрыльныя страты. Кожная рэпрадукцыя каштуе прыкладна 150 даляраў.

Гэта вельмі дарагі праект. Прыкладна 150 даляраў каштуе адна копія карціны, гэта мы па мінімуму лічым, памножце на 33 – гэта ўжо вельмі сур’ёзна.

Андрэй і Вольга Смалякі лічаць, што па гэтаму выпадку вандалізма павінна быць адкрыта крымінальная справа. Яны не выключаюць, што гэта звычайнае, выпадковае хуліганства. Хаця насцярожвае, што адначасова былі пашкоджаны рэпрадукцыі адразу двух праектаў, арганізаваных Андрэем і Вольгай Смалякамі – у парках Горкага і Чалюскінцаў.

[Not a valid template]

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя