Андрэй Янушкевіч: Гэтая кніга важная з гледзішча гістарычнага выхавання



Багуслаў Радзівіл – недаацэненая постаць 17-га стагоддзя для Беларусі, Польшчы ды Украіны.

Пра выхад перакладу ўжо другой кнігі ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай падчас 27-й Менскай міжнароднай кніжнай выставы распавёў беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч:

– Усе паказчыкі паказваюць, што гэтая кніга патрэбная нашаму чытачу. Гэта асоба належыць, як украінскай, так і беларускай гісторыі. Нават беларускай больш. Данесці да нашага чытача гісторыю жыцця гэтага чалавека, Багуслава Радзвіла, – гэта будзе вельмі важна з гледзішча гістарычнага выхавання.

Падчас прэзентацыі амбасадар Украіны ў Беларусі Сяргей Кізім урачыста абвясціў пра далейшае садзейнічанне ў рэалізацыі беларуска-украінскіх выдавецкіх праектаў.

Беларускае Радыё Рацыя