Андрэй Янушкевіч: Мы адчуваем своеасаблівы подых цэнзуры
Сусветны дзень кнігі адзначаецца 23 красавіка ўжо чвэрць стагоддзя. У 1995 годзе канферэнцыя UNESCO прымеркавала гэты дзень з нагоды таго, што менавіта 23 красавіка памерлі вядомыя: Сервантэс, Шэкспір, Інка Гарсіласо дэ ла Вега.
Папяровыя кнігі адыгрываюць вялікае значэнне ў жыцці чалавека. Сярод якасцей папяровай кнігі, як скарбніцу чалавечага інтэлекту і самавыяўлення, кніга цудоўны сродак ад стрэсу. Да таго ж, колькасць беларускіх кніг, як і чытачоў, штогод расце, што не можа не цешыць. Адзінае, што азмрочвае – перашкоды па выдавецкай дзейнасці.
Як сустрэла свята прыватнае выдавецтва „Янушкевіч”, кажа яго дырэктар Андрэй Янушкевіч:
– Нагода паглядзець, што мы зрабілі, што мы можам прапанаваць чытачам зараз і ў далейшым. Калі казаць пра агульную сітуацыю ў нашай дзейнасці, то мы працуем, не спыняемся. Хоць пры заблакаваных рахунках вельмі цяжка здабываць рэсурсы на новыя кнігі. Мы адчуваем своеасаблівы подых цэнзуры, ён проста вітае ў агульнаграмадскай атмасферы.
Апошні год складанасці з выпускам і рэалізацыяй кніжных выданняў адчуваюць многія прыватныя ўстановы. Але апошняе слова скажуць самі чытачы, якія ў стане выбраць і купіць для сябе папяровую кнігу па-беларуску, каб духоўна ўзбагаціць уласныя вечары яе чытаннем.
Беларускае Радыё Рацыя