Андрусь Горват прэзентаваў кнігу „Прэм’ера”



Андрусь Горват правёў у сталічнай кнігарні „Акадэмкніга” аўтограф-сесію новай кнігі „Прэм’ера”.

Гаворыць рэжысёр спектакля паводле папярэдняй кнігі Горвата „Радзіва „Прудок”, артыст Купалаўскага тэатра Раман Падаляка:

– Аўтограф-сесія ў „Акадэмкнізе”, але мы трошкі яе стылізавалі пад цягнік. У купэ сядзіць аўтар кнігі і падпісвае пасажырам, якія прыйшлі, свой экзэмпляр кнігі. Цягнік ідзе з Прудка і канцавая станцыя Парыж. Там ёсць людзі, якія згадваюцца пад сваімі прозвішчам, але ўсё ж такі гэта персанажы, бо гэта фантазія аўтара. Мы надзеленыя тымі якасцямі, якіх няма ў нашым рэальным жыцці, і мы не супраць гэтага, нават, калі мы — не мы, і мы не падабаемся сабе, гэта класна.

Фактурай новага твору Андруся Горвата стала інсцэнізацыя яго папярэдняй кніжкі „Радзіва”Прудок” на сцэне Купалаўскага тэатра. Першы наклад „Прэм’еры” разышоўся яшчэ да аўтограф-сесіі, таму тэрмінова давялося дадрукоўваць другі наклад.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск