Андрусь Такінданг: Дваровыя канцэрты – шлях маральнага выжывання
Паміж штонядзельнымі пратэстамі менчукі ладзяць культурную праграму для сваіх мікрараёнаў па вечарах будняў. У двары Велазаводскага пасёлку выступіў гурт „Рэха”.
Уражаннямі падзяліўся франтмэн Андрусь Такінданг:
– Калі першы раз запрасілі ў двор, то гэта было такое адкрыццё. Сапраўды, мы прыязджаем на гэты канцэрт і стамляемся, але атрымліваем больш надзеі. Гэта стома непараўнальная з той надзеяй, якую мы атрымліваем. Гэта такое самакіраванне, гэта будучыня Беларусі, таму гэта больш, чым выжыванне. Гэта больш, чым існаванне гурта, гэта наша будучыня, надзея. Гэта многа новай публікі.
Дваровыя канцэрты ў Менску ладзяцца мясцовымі актывістамі. Жыхары збіраюцца на іх праз абвесткі ў тэлеграм-чатах і ладзяць падчас канцэртаў „салодкія сталы”.
Беларускае Радыё Рацыя