Андрусь Такінданг выступіў з міні-канцэртам у Берасці



Міні-канцэрт у межах цыклу „Ёсць размова” адбыўся ў Берасці. Паэт, мастак і музыка Андрусь Такінданг сустрэўся з берасцейцамі на офісу агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Ён адказаў на пытанні і заспяваў старыя і новыя песні.

Андрусь Такінданг адзначыў, што кожны прыезд у абласны цэнтр пераўтвараецца ў свята:

– Гэта такія святы. Гэта радасныя моманты жыцця. Гэта прыемны бок працы музыкі, калі ты сядаеш у цягнік, спіш, харчуешся ў кавярні, сустракаешся з людзьмі – гэта надзвычай “крута”. Інакш наўрад ці столькі пабачыў бы. А так ёсць магчымасць ездзіць, аглядаць новыя мясціны, знаёміцца з новымі людзьмі. Гэта вельмі класна.

Ёсць размова” – гэта цыкл сустрэч у Берасці, на якім вядомыя дзеячы культуры, сацыяльнага і грамадскага жыцця краіны, навукоўцы і проста цікавыя асобы распавядаюць у даступнай форме пра розныя аспекты сваёй дзейнасці і даюць карысныя парады наведвальнікам імпрэзаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце