Анджэй Струміла ў Менску



Яго імя ставяць у адзін шэраг з Анджэем Вайдам ды Кшыштафам Зануссі. Польскі мастак беларускага паходжання Анджэй Струміла наведаў Менск, каб сустрэцца са скульптарамі ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Анджэй Струміла:

– Бацька мой, дзед мой – з Беларусі. Я сам нарадзіўся ў Вільні. З Беларуссю я звязаны рознымі сардэчнымі сувязямі – з беларускімі сябрамі, запрашаю беларускіх скульптараў, беларускіх жывапісцаў на ўсялякія сустрэчы ў нас у Польшчы. Я лічу сябе, можа гэта сёння гучыць архаічна, грамадзянінам Вялікага княства літоўскага.

Нягледзячы на ўзрост, а Анджэю Струмілу пайшоў ужо дзевяносты год, знакаміты мастак актыўна працуе, праводзіць пленэры, дае майстар-класы і чытае лекцыі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара