Анёлы над горадам: фінальная кропка
“Анёлы над горадам” – вялікі праект, прысвечаны 450-годдзю, вялікаму юбілею, першай графічнай выявы Гародні, якая выканана ў тэхніцы гравюры на медзі, – скончаны. І яго адной з фінальных кропак – было свята ў Гародні, якое адбылося каля Новага замку.
Пра вынікі праекта праспавядае кіраўнік кампаніі Imago.by Ілля Андрэеў:
– Праект называўся „Анёлы над горадам”. Ён вельмі станоўча быў успрыняты. Нас падтрымалі, сабралі патрэбную суму для рэалізацыі гэтага праекта. Мы выканалі ўсе пункты, якія абяцалі нашым спонсарам. І гэта такі завярнаючы дзень, калі мы раздаем падарункі – абяцаныя постары.
Гарадзенцы, што давалі грошы на гэты праект, могуць атрымаць свае падарункі ў этна-краме “Цудоўня”, а астатнія жыхары Беларусі атрымаюць поштай.
Беларускае Радыё Рацыя