Анлайн-чытанне казкі Уладзіміра Ліпскага
Чытанні для дзетак у анлайн-прасторы «PartyZonа» працягваюцца! Ужо 15 ліпеня нашы маленькія сябры пазнаёмяцца з казкай Уладзіміра Ліпскага «Закаханы трэцякласнік» у выкананні актрысы, вольнага купалаўца Аляксандры Бабковай.
Разам з нашай госцяй мы адправімся у самую звычайную школу, дзе вучацца самыя звычайныя дзеткі. Але аднойчы ў гэты звычайны 3 «А» клас завітаў… сапраўдны чараўнік! Ён падараваў трэцякласнікам Алесі і Толіку квіткі ў казачную краіну. Разам з чараўніком Алеся і Толік сядаюць у крылатую машыну «Опель-попель» і выпраўляюцца ў незвычайную вандроўку. Што пабачаць у казачнай краіне галоўныя героі, якія прыгоды іх чакаюць наперадзе, вы даведаецеся, калі далучыцеся да анлайн-чытанняў на PartyZonе
Пачатак а 20-й гадзіне ў чацвер, 15 ліпеня! Не прапусціце!
Далучайцеся да эфіру тут:
Падзея на Facebook
Нагадаем, чытанні пройдуць у творчай анлайн-прасторы PartyZona ад кампаніі «Будзьма беларусамі!». Тут адбываецца ўсё самае цікавае — анлайн-канцэрты, творчыя сустрэчы, дыскусіі на актуальныя тэмы, анлайн-чытанні для дзетак… А каб не прапусціць ніводнай цікавосткі, запрашаем падпісацца на наш канал.