Анлайн-сустрэча Беларускай Рады культуры з беларускімі культурнымі дзеячамі
Беларуская Рада культуры запрашае на анлайн-сустрэчу «Коды прысутнасці: Робім культуру сёння», каб разам абмеркаваць выклікі і магчымасці для развіцця беларускай культуры ў 2022 годзе.

Дата: 20 студзеня
Час: 15.00 (час менскі)
Месца: Zoom
На сустрэчы:
— прэзентуюць вынікі працы Беларускай Рады культуры ў 2021 годзе і стратэгію дзейнасці на 2022 год;
— распавядуць пра магчымасці падтрымкі творчых праектаў у Беларусі і па-за яе межамі;
— раскажуць пра арганізацыю арт-рэзідэнцый;
— патлумачаць, як распрацоўваюцца кейсы падтрымкі творцаў, у тым ліку на рэальных прыкладах ад тых, каму Рада сапраўды дапамагла;
— абмяркуюць важныя моманты, пра якія ўжо сёння варта задумацца пры падрыхтоўцы Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры, што пройдзе ў ліпені 2022.
Спікеры ад Беларускай Рады культуры: Сяргей Будкін, Аляксандр Чахоўскі, Мікалай Халезін, Максім Жбанкоў.
Рэгістрацыя па спасылцы.
Далучайцеся!
