Анлайн сустрэча ў межах курсаў „Мова-Нанова” ў Баранавічах



 

“Прыняць нельга падавіць” — на анлайн сустрэчу ў межах курсаў „Мова-Нанова” запрашаюць сёння, 20 траўня, у Баранавічах.

Заняткі адбудуцца праз пляцоўку „Зум”, спасылку можна атрымаць ад арганізатараў праз сацыяльныя сеткі, — распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:

– Зараз мы перайшлі ў анлайн рэжым. Сустракаемся кожную сераду ў 18-30 у „Зуме”. Нашыя заняткі традыцыйна складаюцца з дзвух частак: з моўнай часткі і тэматычнай. Паразмаўляем пра эмацыйную ўстойлівасць, да нас у госці завітае сямейны псіхатэрапеўт, хрысціянскі псіхолаг, бізнэс-трэнер Таццяна Палхоўская. Будзем гутарыць пра нашыя эмоцыі.

Арганізатары таксама прапануюць загадзя пакідаць каментары да госці ў суполках у сацыяльных сетках. І абяцаюць абавязкова навучыць працаваць са сваімі пачуццямі і рэакцыямі.

Беларускае Радыё Рацыя