Анлайн-сустрэча з Лесяй Пчолкай і архівам VEHA
У сераду, дэкаланіальны гурток суполкі «Тэндар на гендар» ладзіць анлайн-сустрэчу з мастачкай і архівісткай Лесяй Пчолкай, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA.
Дата: 20 верасня. Час: 18.00 (час менскі). Месца: анлайн.
Падчас сустрэчы абмяркуюць, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі, ці з’яўляюцца падобныя незалежныя архівы контр-памяццю кам’юніці і калі так, чаму гэта ўвогуле можа быць патрэбна.
Праз дэканаліяльную оптыку сфакусуюцца на такіх тэмах:
Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны, і ці варта сцерагчыся гэтага?
Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам?
Рэгіструйцеся па спасылцы.
Арганізатары