Анонс: 06 красавіка Госць Рацыі – Маргарыта Ляўчук
Што сталася з культурай у Беларусі пасля жнівеньскіх падзей? Якія першыя вынікі працы НАУ ў культурніцкай сферы? Ці можа музыка адмовіцца выступаць на мерапрыемстве, дзе прысутнічае Лукашэнка? «Прэзідэнт Беларусі – гэта…?»
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка задала гэтыя ды іншыя пытанні «Госці Рацыі» – адказнай НАУ за пытанні культуры і нацыянальнай спадчыны, опернай спявачцы Маргарыце Ляўчук. Перадачу „Госць Рацыі” з удзелам Маргарыты Ляўчук слухайце 06 красавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Слава Паталах