Анонс: 17 лютага „Кракатук” – Віктар Сямашка пра Альберта Харыса
Piosenka o mojej Warszawie. Бадай, толькі спецыялісты памятаюць, што аўтар гэтага польскага шлягеру два гады адпрацаваў у Дзяржаўным джаз-аркестры Беларусі.
Тады ж узнікла і песня, а яе першы выканаўца неўзабаве трапіў пад забарону.
У новым выпуску праграмы „Кракатук” з серыі „JAZZ БССР. Перадгісторыя наадварот” Віктар Сямашка распавядзе перадваенную біяграфію Альберта Харыса.
17.02 у праграме Віктара Сямашкі „Кракатук”. Прэм’ера выпуску што сераду а 20:05 (менскі час).
Беларускае Радыё Рацыя