Анонс новага альбому Лявона Вольскага „Лісты палітвязням”. Вольскі: Мне падаецца, што гэта патрэбна



Толькі ў верасні Лявон Вольскі прэзентаваў праект “Emihranty”, як музыка ўжо анансаваў новы альбом ад Volski. Лонгплэй будзе мець назву “Лісты палітвязням”. Што будзе ўяўляць сабой рэліз? Якія зняволенныя трапілі пад увагу артыста? Якая будучыня чакае абодва альбомы?

Пра гэта і не толькі Сённяшні Госць Рацыі Лявон Вольскі распавёў нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай.

РР: Праект, які зараз ствараецца з аб’яднаннямі палітвязняў – «Лісты». Як прыйшла ідэя і што будзе ўяўляць праект?

– Ідэя прыйшла досыць даўно, але яна доўга не магла рэалізавацца. Чарнавікі і накіды я пачаў пісаць больш за год таму. Яны так і засталіся накідамі, там нічога не аформілася да паўнавартаснай песні. Такая была ідэя з гэтымі «Лістамі» – гэта вельмі істотна на мой погляд. Потым парабілі нейкія новыя хуткаплынныя праекты. А зараз мы вяртаемся да гэтага. Я вельмі рады, што вяртаемся, таму што мне падаецца, што гэта патрэбна.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Першы канцэрт-прэзентацыя праекту “Emihranty” адбудзецца ў Варшаве 19-га кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя