Анонс перадачы „Маніфест”: Яўген Курыльчык
Яўген Курыльчык – баяніст, клавішнік, вакаліст, удзельнік гуртоў „Harmonic Style Project” i „Wagon Buffet” – стварыў новы фолк-праект. Ён носіць назву „Yaugen” і будзе канцэртна прэзентаваны 11-га снежня ў Варшаве, дзе цяпер і жыве артыст.
Пра свежы праект – яго аўтар і музыка.
Сёння Яўген Курыльчык стане госцем аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай „Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет музыкі можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 18:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя