Анонс перадачы „З Падляшша родам”



Успаміны пра колішнія звычаі на падляшскіх вёсках, прызабытыя словы з лакальнага дыялекту ды колішнія прымаўкі і прыказкі запісвае Марыя Кужалеўская. Усё гэтае ўжо памалу адыходзіць у гісторыю, а праз некалькі гадоў некаторыя словы будуць цалкам забытыя. Менавіта дзеля захавання гэтага ўсяго сваім унукам і наогул будучым пакаленням спадарыня Марыя запісвае, усё што ёй запамяталася. Ужо сабралася некалькі сшыткаў. Некаторыя з яе ўспамінаў друкаваліся таксама на старонках тыднёвіка «Ніва». Марыя Кужалеўская – шматгадовая настаўніца, цяпер пенсіянерка родам з Градочна ў гміне Нрава на Гайнаўшчыне – будзе героем бліжэйшай перадачы Анны Шайкоўскай з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі»

Перадачу Анны Шайкоўскай з сэрыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі» слухайце ўжо заўтра, а 12:05 паводле польскага часу. Паўтор а 20:05.

Беларускае Радыё Рацыя