Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Люба Цімашчук
Люба Цімашук нарадзілася ў 1929 годзе ў вёсцы Клейнікі на Гайнаўшчыне. За сваё амаль стогадовае жыццё стала сведкай розных падзей – і сусветнага і мясцовага значэння.
Яе сям’я не паспела вярнуцца з бежанства ўглыб Расеі, выкліканага першай сусветнай вайной, адбудаваць дом, калі другая сусветная вайна ўварвалася ў жыццё мясцовых сялян. Нямецкая і савецкая акупацыі хутка прымусілі яе пакаленне стаць дарослымі. Нялёгкім быў і пасляваенны перыяд. Выйшла замуж у вёсцы Сакі на Бельшчыне, дзе з мужам памалу, дзякуючы сваёй цяжкай працы, паставілі мураваны дом. Зараз спадарыня Люба Цімашук на пенсіі, нягледзячы на салідны ўзрост захавала бадзёрасць.
Люба Цімашук будзе героем нядзельнай перадачы – Аннны Шайкоўскай з серыі « З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі».
Прэм’ера перадачы з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі», героем якой будзе спадарыня Люба Цімашчук родам з вёскі Клейнікі на Гайнаўшчыне, заўтра ( 28 траўня) а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.
Беларускае Радыё Рацыя