Анонс праграмы „Маніфест”
Ketevan. Беларуская спявачка з грузінскімі каранямі. Удзельніца міжнародных конкурсаў, якая цяпер супраць выступаў на такіх мерапрыемствах.
“Нашмат лепш прэзентаваць сваю дзейнасць на фестывалях, дзе не патрабуецца канкурэнцыя. А яшчэ вельмі хочацца рабіць кантэнт на беларускай мове”, – кажа Ketevan.
– Увогуле хочацца больш рабіць на беларускай мове не з-за таго, што гэта модна, як можа паказацца. І я ў жыцці не заўсёды выкарыстоўваю беларускую мову, на жаль. На беларускай хочацца рабіць, таму што мала канкурэнтна здольнага матэрыялу на беларускай мове.
Пра іншыя мары, з’яўленне ўласнай творчасці ў сацсетках блогера Юрыя Дудзя, супрацу і сяброўства з Русяй, Пятром Клюевым і не толькі Ketevan распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.
Праграма выйдзе ў суботу, 16-га верасня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя