Анонс праграмы „Маніфест”: Антон Прахожы
Беларускія прэтэсты, вайна ва Украіне, падвоеная рэлакацыя і наладжванне жыцця ў Чэхіі. Такі шлях прайшоў музыка, вядомы па гуртах “RetroElektro” і “Водосточные Лилии”, Антон Прахожы. І менавіта ў такіх эмоцыях і ўмовах нараджаўся новы праект творцы “Мёртвый Брат”. Нядаўна выйшла яго першая песня “Вочы бачылі”, у якой акурат і адлюстраваныя ўсе гэтыя падзеі.
Распавядае Антон Прахожы.
Сёння Антон Прахожы стане госцем аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай “Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет музыкі можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 18:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя