Анонс праграмы „Маніфест”: Макс Марозаў
Мінскі гурт “Дом Сувязі”, які цяпер жыве ў Гданьску, прэзентаваў кліп на песню “Спи”. Кампазіцыя была напісаная пасля падаўлення пратэстаў у Беларусі яшчэ ў 2010-м годзе. Сцэнарыстам і рэжысёрам жа свежага відэа выступіла Міша Ксюшына.
Распавядае вакаліст “Дома Сувязі” Макс Марозаў.
Пра новы кліп, нядаўні выступ гурта на Дні Волі, сваё цяперашняе жыццё і ўласны светапогляд на актуальныя падзеі Макс Марозаў распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.
Праграма выйдзе ў суботу, 15-га красавіка, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя