Анонс праграмы „Маніфест”: Мастак Яраслаў Кірвель
13 гадоў таму
Яраслаў Кірвель – мастак, якога часта можна пабачыць за працай падчас беларускіх канцэртаў ці фестываляў у Польшчы. І гэта пры тым, што творца навучаецца толькі на другім курсе Акадэміі Мастацтваў у Варшаве. Да таго ж нядаўна дзеяч запусціў уласны падкаст „Калякі-Малякі”.
Нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай Яраслаў Кірвель распавёў, якія дасягненні ў сваім жыцці ён лічыць найбольш значнымі:
Пра першыя крокі ў мастацтве, любоў да Гародні і беларускіх артыстаў, а таксама аўтарскую выставу Яраслаў Кірвель распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай „Маніфест”.
Праграма выйдзе ў суботу, 28-га кастрычніка, у 15:06 па польскім часе (альбо 16:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя