Анонс праграмы „Маніфест”: Уля Паўловіч
Толькі сёлета яна скончыла школу, а ўжо ў верасні разам з бацькам пераехала ў Варшаву. Тут паспела ўладкавацца на працу, звольніцца, знайсці іншы занятак па душы і сабраць адноўлены склад гурта. І ўжо хутка калектыў запаліць на Калядным фэсце ў Польшчы.


Уля Паўловіч – дзяўчына, якая гадавалася ў творчай сям’і і сярод музыкаў – распавядае, як выпадкова стала вакалісткай гурта “Atesta”.
Сёння Уля Паўловіч стане госцяй аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай “Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет музыкі можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 18:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя
