Анонс праграмы „Маніфест”: Яўген Сысоеў
19 гадоў таму
Вакаліст магілёўскага гурта “Bez.not” Яўген Сысоеў у замежжы стварыў новы праект – ён мае “Emmy Grant” – і прадставіў альбом “Долгая дорога домой”. Пасля рэлакацыі з Беларусі музыка жыў ва Украіне, цяпер – у Грузіі. “Але мы заўсёды на сувязі з хлопцамі з гурта “Bez.not”, – расказвае Яўген.
Пра цяперашняе жыццё, творчасць і светапогляд Яўген Сысоеў распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.
Праграма выйдзе ў суботу, 27-га траўня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя